Osint Advent2024. Дзень першы. Легендарны гадзіннік
5 Студзеня 2025

OSINT4Fun - гэта праэкт, накіраваны на барацьбу з дэзінфармацыяй і папулярызацыю метадаў і інструментаў OSINT сярод насельніцтва ў мэтах адукацыі. Ніякага дачынення да эканамічнай ці ваеннай выведкі праект не мае. Першы OSINT адвент-каляндар быў выпушчаны ў канцы 2023 года і атрымаў каля 15000 наведванняў і 800 удзельнікаў. У гэтым і наступным пастах я буду разглядаць заданні з адвенту 2024 году і мае шляхі іх вырашэння.
1 студзеня, Дзень Першы.
Трэба знайсці дату, ў якую гадзіннік, частку якога мы бачым на выяве, узляцеў ды стаў легендарны.
Спачатку скарыстаемся рэверс-пошукам у google images і знойдзем назву мадэлі.
Відавочна, што гэта Seiko 6139 (Pogue):

Для ўпэўненасці пашукаем выяву па назве і пераканаемся што мадэль правільная:

Пошук Seiko 6139 history прыводзіць на старонку Vintage Watch Inc.

Бачым, што гэтую мадэль гадзінніку меў на руцэ Вільям Рыд Поўг падчас місіі Skylab 4.
Засталося знайсці дату місіі, што нескладана робіцца праз вікіпедыю

Знойдзенная дата з’яўляецца правільнай
