Osint Advent2024. Дзень дзясяты. Нобелеўскія лаўрэаты
24 Лютага 2025
Каб зрабіць гэты здымак, фатограф стаў перад будынкам 18-га стагоддзя, дзе цяпер знаходзіцца музей.
Якая цяперашняя назва (на англійскай) гэтага музея?
Пачнем са зваротнага пошуку выявы дадзенага фота:
Адкрыйце панараму Google Maps для Stortorget, Stockholm. Справа ад фатографа знаходзіцца Музей Нобелеўскай прэміі
Гэта правільна. Пераходзім да наступнага задання:
Знайдзіце ў Google па фразе “Nobel Prize youngest winner” спасылку на спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі паводле ўзросту. Наймалодшай пераможцай была Малала Юсафзай (17 гадоў):
Далей знайдзіце тэкст яе прамовы пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі
Першая спасылка вядзе да PDF-файла, дзе можна знайсці імя адной з яе сясцёр у Сірыі
Імя яе сястры Mezon
Найстарэйшага лаўрэата Нобелеўскай прэміі лёгка знайсці ў Google:
У раздзеле “Personal life and education” артыкула ў Вікіпедыі адзначана, што ў дзяцінстве ён пакутаваў ад дыслексіі.
І на апошнім этапе гэтага выкліку трэба знайсці яшчэ аднаго лаўрэата Нобелеўскай прэміі, які ўсталяваў нейкі рэкорд хуткасці:
У артыкуле “Nobel Prize” у Вікіпедыі знайдзіце спасылку на артыкул Nobel desease:
Пераключыце старонку на французскую мову і знайдзіце ў тэксце слова “record”:
Абраны тэкст азначае
Такім чынам усталяваўшы «амаль неперасягнены рэкорд па самым кароткім
прамежку часу паміж атрыманнем Нобелеўскай прэміі і выказваннем якога
сапраўднага глупства пра сферу, у якой лаўрэат меў мала досведу
Таму адказ ‘Tinbergen’ правільны:
Выкарыстаныя інструменты:
- Тэкставы пошук Google
- Зваротны пошук выяў Google
- Google Maps
- Пошук Wikipedia