Osint Advent2024 Day14. Праверка ліцэнзіі агенцтва нерухомасьці ў Арызоне
13 Красавіка 2025
Агент, наш кліент хоча даведацца нумар ліцэнзіі на вядзенне бізнесу неактыўнай кампаніі ў сферы нерухомасці ў штаце
Арызона, ЗША. Ці зможаш ты знайсці нумар 'Real Estate Limited Liability RE/MAX EXCALIBUR SOLUTIONS, LLC? Поспехаў!
Перш-наперш знаходзім публічныя базы дадзеных з інфармацыяй пра ліцэнзіі:
Адкрыйце першую спасылку і перайдзіце на старонку “Arizona. Department of Real Estate”.
Калі выбраць “Find Real Estate Licensee” у меню злева, з’явіцца форма для пошуку індывідуальных ліцэнзій, але не кампаній.
Давайце выберым “Find Entities”, і з’явіцца форма, у якую можна ўвесці назву кампаніі. Пошук абмежаваны першымі 20 сімваламі назвы кампаніі. Таму ўводзім ‘RE/MAX EXCALIBUR’.
І тут мы атрымліваем правільны нумар ліцэнзіі:
Інструменты, выкарыстаныя падчас гэтага пошуку
- Тэкставы пошук у Google
- Публічная база дадзеных Дэпартамента нерухомасці штата Арызона