Osint Advent2024 Дзень сёмы. Аўтарства знакамітай фотавыявы.
1 Лютага 2025
Ці ведаеце вы, што існуе сцяг Дня Зямлі? На дзіва, выява, якая намаляваная на гэтым сцягу, вядомая ва ўсім свеце; аднак асоба фатографа застаецца невядомай.
Адзін чалавек успрыняў як асабісты выклік знайсці адказ на гэтае пытанне і стварыў вэб-сайт, прысвечаны гэтаму даследаванню.
Калі была апошняя рэдакцыя яго вэб-сайта (фармат ГГГГММДД)?
Спачатку зрабіце просты пошук па зададзенай фразе
Праверце першую спасылку і знайдзіце пост на форуме CollectSpace з гэтай фразай. Таксама ёсць спасылка на арыгінальны пост на HobbySpace:
Сайт больш не існуе, і дамен запаркаваны. Затым праверце archive.org са здымкамі гэтага сайта. Выбіраючы розныя даты ў верхняй частцы старонкі, можна знайсці апошнія захаваныя здымкі сайта:
Такім чынам, апошняе абнаўленне паста Эрыка Хартвэла было 25 красавіка 2007 года
Давайце наведаем артыкул у Вікіпедыі пра місію Апалон-17, каб даведацца, хто такі Роналд. У экіпажы ёсць Роналд Э. Эванс, пілот каманднага модуля.
Вернемся да паста Хартвэла і знойдзем любыя згадкі пра значэнне лічыльніка здымкаў камеры ад Роналда:
Не забудзьцеся пра заўвагу аб тым, як працуе лічыльнік кадраў у аналагавых камерах. Звычайна першы кадр быў непрыдатным, таму паменшыце гэтае значэнне на 1.
Задача вырашана!!
Выкарыстаныя інструменты:
- Wikipedia
- Тэкставы пошук Google
- Web.archive.org