OSINT Нататкі

Osint Advent 2024. Дзень дзевяты. Тэлефонны шыфр

advent_2024_day9


Падчас Другой сусветнай вайны кіберабароны не існавала. Аднак, каб супрацьстаяць патэнцыйнаму праслухоўванню тэлефонных размоў немцамі ды абараніць сувязь, байцы супраціву абапіраліся на метады кадавання і разведкі. Барацьба за захаванне іх паведамленняў была напружанай!

Выкарыстоўваючы тэлефонны код, уведзены ў эксплуатацыю 15 красавіка 1945 года, вы можаце расшыфраваць наступнае паведамленне:

« Ursule, Théophile, Victor, Noemie, Georges, Emile, Kleber, Bernard, Robert, Marie, Xavier, Xavier, Georges, Emile ».

Пошук у Google “telephone code second world war” не вяртае нічога, што адносіцца да нашага выпадку, таму давайце знойдзем гэтую фразу па-французску:

google_search_1

Першая спасылка вядзе да PDF-дакумента, які распавядае пра тэлефонны код, выкарыстаны падчас Другой Cусветнай Dайны. Звярніце ўвагу, што гэты код быў у выкарыстанні з 15 красавіка 1945 года (як і патрабуюць умовы чэленджу)

telephone_code

Давайце зробім дэшыфроўку дадзенага паведамлення, замяніўшы кожнае слова на адпаведную літару

Ursule    → M
Théophile → A
Victor    → Q
Noemie    → U
Georges   → I
Emile     → S
Kleber    → D
Bernard   → E
Robert    → L 
Marie     → O
Xavier    → R
Xavier    → R
Georges   → I
Emile     → S

Такім чынам, адказ — Maquis de Loris. Звярніце ўвагу, што ў pdf-файле ёсць памылка ў частцы дэшыфроўкі — Fernand і Georges адпавядаюць J, але Georges павінен адпавядаць I, як мы бачым у частцы шыфроўкі.

pdf typo

Гэты адказ правільны:

result 1

«Маркіз Лорыс» была самай значнай аперацыяй, арганізаванай у дэпартаменце Луарэ французскімі байцамі супраціву падчас Другой сусветнай вайны. Існуе асацыяцыя, якая складаецца з былых членаў гэтага фарміравання, якія працуюць, каб увекавечыць іх памяць. У 2024 годзе штогадовая цырымонія памяці была ўнікальнай і адзначана выступленнем выключнага музычнага калектыву.

Знойдзм у Google тэкст Maquis de Lorris 2024 ceremony і адкрыем першую спасылку:

google_search_2

Звярніце ўвагу, што мерапрыемства прайшло 15 верасня 2024 года. Цяпер пракруціце да фота ваеннага аркестра:

orchestra

Такім чынам, аркестрам дырыжыравала Emilie Fleury

result 2

Далей знайдзіце спасылку на афіцыйную старонку French Army Orchestra ў Wikipedia і адкрыйце спасылку “View past concerts” на старонцы падзей.

Нам трэба праверыць мерапрыемствы, у якіх аркестр удзельнічаў пад кіраўніцтвам Emilie Fleury пасля выступлення 15 верасня 2024 года.

Гэта было выступленне 28 верасня ў Bellême :

event

І гэты адказ правільны:

result 2

Выкарыстаныя інструменты:

  • Google пошук
  • Вікіпедыя
  • Google пераклад